Мы нашли свою религию — dudeism.
сегодня пятница, 12:21
29 марта 2024.
Вход
Да знакамітага гарадзенскага гісторыка звяртаецца чалавек, які выпадкова знайшоў нікому невядомы ліст Уладзіміра Караткевіча, напісаны ў траўні 1982 г. У ім аўтар выказвае прадчуванне, што савецкая ўлада мае намер скрасці ягоны працяг гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім». У лісце Караткевіч піша, што схаваў копію рукапісу, і зашыфравана апісвае дакладнае месцазнаходжанне. Часткі рукапісу схаваныя ў розных знакавых мясцінах, вельмі важных для беларускае гісторыі. Разумеючы значнасць гэткае нечаканае знаходкі, гісторык збірае каманду адмыслоўцаў і адпраўляецца на пошукі рамана. Прыгоды па беларускіх мястэчках і замках азмрочваюцца тым, што дагэтуль існуюць сілы, якія не хочуць, каб беларусы прачыталі працяг вялікага твора і абудзіліся...
Фільм зняты ў найлепшых традыцыях такіх карцін, як «Код Да Вінчы» і «Скарб нацыі».
Информация обновлена 18.02.2020 04:19:33